Гуманітарныя місіі пакідаюць Дарфур

ЖЭНЭВА. Міжнародныя гуманітарныя арганізацыі адклікалі сваіх супрацоўнікаў зь лягераў уцекачоў у суданскай правінцыі Дарфур. Паводле прадстаўніка Ведамства ААН у пытаньнях уцекачоў, адпаведнае рашэньне прынятае пасьля таго, як на супрацоўнікаў гуманітарных арганізацыяў быў учынены шэраг нападаў.

У правінцыі Дарфур налічваецца каля 70 тысяч уцекачоў – яны змушаныя былі пакінуць свае дамы ў 2003 годзе ў часе крывавага процістаяньня ў Судане.