НАТО трымае ў арышце сына Караджыча

САРАЕВА. Сын Радавана Караджыча застанецца ў арышце на нявызначаны час – пра гэта заявіла камандаваньне сілаў НАТО ў Босьніі. Камандаваньне лічыць, што Аляксандар Караджыч валодае інфармацыяй, якая можа дапамагчы затрымаць колішняга лідэра басьнійскіх сэрбаў. Радаван Караджыч значыцца пад першым нумарам у сьпісе вышукваных Гааскім трыбуналам ваенных злачынцаў. Ужо 10 гадоў Караджыч хаваецца ад правасудзьдзя.

Як заявіў прадстаўнік НАТО, Аляксандар Караджыч застанецца пад вартаю, пакуль не пачне супрацоўнічаць зь сьледзтвам.