У Альбаніі дагэтуль невядомыя вынікі выбараў

ЦІРАНА: Улады Альбаніі адтэрміноўваюць абвяшчэньне вынікаў парлямэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў мінулую нядзелю. Цэнтральная выбарчая камісія заявіла, што паводле папярэдніх вынікаў галасаваньня, Дэмакратычная Партыя апярэджвае сацыялістаў, аднак мае недастаткова галасоў, каб самастойна сфармаваць урад. Афіцыйныя вынікі галасаваньня маюць быць вядомыя заўтра.