Аляксандар Лукашэнка наведаў Копысь і Александрыю

Марыя Усьціновіч, Магілеўская вобласьць Сёньня Аляксандар Лукашэнка пачаў паездку ў Віцебскую і Магілёўскую вобласьці. Першы дзень візыту прысьвечаны праблемам стварэньня аграгарадкоў.
Спачатку Аляксандар Лукашэнка наведаў гарадзкі пасёлак Копысь у Аршанскім раёне, а потым Александрыю ў Шклоўскім раёне – вёску, дзе нарадзіўся і вырас.

У вёсцы Александрыя, паводле дзяржаўнай праграмы адраджэньня сяла, ствараецца аграгарадок. У сувязі з гэтым побач пачалася будоўля жывёлагадоўчага комплексу, што дазволіць стварыць новыя працоўныя месцы для жыхароў аграгарадка.