У Віцебску зьбіраюць подпісы супраць парнаграфіі

Браніслава Станкевіч, Віцебск У Віцебску зьбіраюць подпісы супраць прапагандаваньня парнаграфіі і гвалту ў сродках масавае інфармацыі. З такой ініцыятывай выступіла новаствораная віцебская суполка Беларускай хрысьціянскай дэмакраты
Каардынатар аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец і мясцовыя каардынатары Мікалай Юнашаў і Аляксандар Галавань правялі прэсавую канфэрэнцыю, на якой распавялі пра ўласны досьвед аналізу сродкаў масавае інфармацыі, што распаўсюджваюцца на Віцебшчыне. Паводле іхных высноваў, ці ня ў кожным віцебскім шапіку можна набыць цэлы шэраг расейскіх выданьняў, дзе культывуюцца гвалт, парнагарафія, а таксама акультызм.

Лідэры Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі склалі ліст на імя старшыні віцебскага гарвыканкаму, у якім прапанавалі забараніць масавы распаўсюд сродкаў масавае інфармацыі сумнеўнага маральнага зьместу. Пад гэтым лістом ужо падпісаліся некалькі дзясяткаў віцебчукоў, і Павал Севярынец аднёс яго ў гарвыканкам.

Паводле словаў спадара Севярынца, у Віцебскім гарвыканкаме вельмі ўважліва паставіліся да гэтае ініцыятывы. Аднак лідэры Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі чакаюць ад гарадзкога кіраўніцтва больш канкрэтных захадаў.