"Хамас" ня ўвойдзе ва ўрад аўтаноміі

РАМАЛА. Палестынская ўзброеная групоўка “Хамас” адкінула прапанову лідэра Палестынскай Аўтаноміі Махмуда Абаса ўвайсьці ў склад ураду аўтаноміі. Раней тое самае зрабіла і групоўка “Ісламскі Джыхад”. Гэтымі днямі Абас запрапанаваў гэтым радыкальным групоўкам узяць удзел у працы ўраду, каб забясьпечыць спакойны вывад ізраільскіх войскаў і паселішчаў з Паласы Газы.