Назарбаеў і Ху Цьзінтао заявілі аб партнэрстве

АСТАНА. Прэзыдэнты Казахстану й Кітаю Нурсултан Назарбаеў і Ху Цьзінтао падпісалі сёньня дэклярацыю аб стратэгічным партнэрстве паміж дзьвюма краінамі.

Сустрэча прэзыдэнтаў адбылася напярэдадні канфэрэнцыі Арганізацыі шанхайскага супрацоўніцтва ў Астане. У заўтрашняй канфэрэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі 9 дзяржаваў.