Перакладчык Васіля Быкава на швэдзкую мову Штэфан Скот – на Свабодзе

RFE/RL На швэдзкую мову перакладзены толькі адзін твор Васіля Быкава “Кар’ер”, па-швэдзку “Grustaget”. Кніга, якую пераклаў вядомы швэдзкі пісьменьнік, навуковец-славіст і журналіст Стэфан Скот яшчэ ў савецкія часы, атрымала бліскучыя рэцэнзіі, але прадавалася ня вельмі добра, бо Быкаў ня быў добра вядомы ў тагачаснай Швэцыі. Сёньняшні госьць на Свабодзе – Стэфан Скот, зь якім ў Стакгольме пра творчасьць Быкава, пераклад ягонага твору і асаблівасьці ягонага пісьменьніцкага таленту размаўляў наш карэспандэнт.
(Скот: ) “Быкава, канечне, недастаткова добра ведалі ў Швэцыі – усяго адзін пераклад на швэдзкую мову. Але я маю дакладную інфармацыю, што Быкаў быў адным з 50-100 пісьменьнікаў сьвету, у справе якіх Швэдзкая акадэмія, яка прысуджае Нобэлеўскую узнагароду, запрасіла падрабязную інфармацыю”. [Чытаць поўны тэкст перадачы]