Скаргу Сяргея Скрабца разгледзіць Цэнтральны суд Менску

Уладзімер Глод, Менск Сёньня а 15 гадзіне ў судзе Цэнтральнага раёну Менску будзе разглядацца скарга апазыцыйнага палітыка, былога дэпутата Палаты прадстаўнікоў Сяргея Скрабца.
Скрабец дабіваецца зьмены меры стрыманьня ў адносінах да яго. Палітык патрабуе замяніць утрыманьне пад вартаю на падпіску аб нявыезьдзе або хатні арышт.

Справу ў судзе Цэнтральнага раёну Менску будзе разглядаць судзьдзя Алена Ільіна.

Тым часам Сяргей Скрабец застаецца пад арыштам у Берасьцейскім сьледчым ізалятары.