Да 5 гадоў – за ўхіленьне ад арміі

RFE/RL Савет рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ўхваліў законапраект аб ўзмацненьні адказнасьці за ўхіленьне ад вайсковай службы.
Новы законапраект прадугледжвае да 5 гадоў пазбаўленьня свабоды за ўхіленьне ад прызыву на вайсковую службу.

Упершыню ўводзіцца крымінальная адказнасьць за ўхіленьне рэзэрвістаў ад вайсковых збораў – за гэта прадугледжана абмежаваньня свабоды да 2 гадоў.

Таксама зь некаторых артыкулаў Крымінальнага кодэксу, датычных ухіленьня вад вайсковай службы, прыбралі патрабаваньне аб папярэднім адміністрацыйным асуджэньні перш, чым можа быць ужыты крымінальны перасьлед.