Літоўскія візы сталі больш даступныя для беларусаў

RFE/RL Амбасада Літвы скараціла тэрмін афармленьня візаў для грамадзян Беларусі зь сямі да трох працоўных дзён.
Ад 1 ліпеня таксама памяншаецца цана літоўскіх візаў для беларусаў. Аднаразовая віза будзе каштаваць 5 эўра (раней – 20 эўра), а шматразовая – 25 эўра (раней – 35). Гэткія ж кошты будуць і на беларускія візы для грамадзян Літвы.