"Freedom House" заклікала ўлады Кіргізстану не дэпартаваць узбэцкіх уцекачоў ва Ўзбэкістан

БІШКЕК. Амэрыканская праваабарончая арганізацыя “Freedom House” заклікала кіргіскія ўлады не дэпартаваць узбэцкіх уцекачоў ва Ўзбэкістан і даць ім магчымасьць карыстацца дапамогаю незалежных адвакатаў і праваабаронцаў.

Прадстаўнік “Freedom House” у Кіргізстане Ст’юарт Кан заявіў, што жыцьцю многіх уцекачоў пагражае небясьпека, і запатрабаваў выкананьня неабходных юрыдычных працэдур пры разглядзе іх справаў.