У Сьветлагорску не хапае вады (анонс)

Казімер Яноўскі, Гомель
Трэці дзень у Сьветлагорску адсутнічае цэнтралізаванае забесьпячэньне вадою. Здарылася гэта з прычыны аварыі на калектары бытавых сьцёкаў. Камунальнае прадпрыемства ”Сьветач” уключае ваду з 19 да 21 гадзіны, але яна падымаецца толькі да першых трох паверхаў, і напор вельмі слабы.

Вада ў горад завозіцца аўтацыстэрнамі. Каля нешматлікіх калёнак – чэргі да 200 чалавек.