Улады зьбіраюцца павялічыць для прадпрымальнікаў сацыяльны падатак (анонс)

Міхал Стэльмак, Менск
Улады зьбіраюцца ўвесьці для прадпрымальнікаў новы мэханізм выплатаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН). Пра гэта заявіў сёньня ў Менску прадстаўнік Фонду Аляксандар Саладоўчанка. Новаўвядзеньне прадугледжвае павышаныя ўнёскі ў ФСАН.