Прадпрымальнікі крытыкуюць указ Лукашэнкі пра ПДВ (анонс)

Міхал Стэльмак, Менск
У Менску праходзіць канфэрэнцыя лідэраў прадпрымальніцкага руху, у якой бяруць удзел прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Яны абмяркоўваюць падпісаны 18-га чэрвеня указ Аляксандра Лукашэнкі пра новы парадак выплаты прадстаўнікамі дробнага бізнэсу падатку на даданую вартасьць. Пераважная большасьць удзельнікаў канфэрэнцыі заяўляе, што гэты дакумэнт прыняты насуперак інтарэсам прадпрымальнікаў і што яго рэалізацыя загубіць дробны бізнэс у Беларусі.