Выбары ў Нагорным Карабаху

СЬЦЕПАНАКЕРТ. НАГОРНЫ КАРАБАХ. У непрызнанай рэспубліцы Нагорны Карабах сёньня адбываюцца парлямэнцкія выбары. Выбары ўжо асудзілі ўлады Азэрбайджану, на тэрыторыі якога знаходзіцца гэты анкляў зь пераважна армянскім насельніцтвам. Лідэр Нагорнага Карабаху Аркадзь заклікаў правесьці выбары ў адпаведнасьці з эўрапейскімі дэмакратычнымі стандартамі.Нагорны Карабах у аднабаковым парадку абвесьціў незалежнасьць ад Азэрбайджану ў 1991 годзе.