Пуцін і Буш абмеркавалі ў тэлефоннай размове рэформу ААН

МАСКВА: У сёньняшняй тэлефоннай размове прэзыдэнты Расеі і ЗША: Пуцін і Буш абмеркавалі пытаньне рэформы Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар Белага Дому Скот МэкКлэлан. Паводле агентцва Інтэрфакс, прэзыдэнты закранулі таксама іншыя міжнародныя справы і пытаньне двухбаковых адносінаў.