Старшыня Эўракамісіі заклікае да ўхваленьня бюджэту Эўразьвязу

БРУСЭЛЬ: Старшыня Эўракамісіі Хозэ Мануэль Бароса заклікаў эўрапэйскіх лідэраў пераадолець рознагалосьсі ў пытаньні доўгатэрміновага бюджэту Эўразьвязу на 2007-2013 гады. У гутарцы з журналістамі ён адзначыў, што цяпер не пара гуляць нацыянальнымі картамі. Асноўныя рознагалосьсі ў пытаньі бюджэту паміж Велікабрытаніяй і Францыяй. Бароса дадаў, што Эўразьвязу пагражае пэрманэнтны крызіс, калі не ўдасца выйсьці з тупіку ў пытаньні ратыфікацыі эўрапэйскай канстытуцыі. На думку прэм’ера Люксэмбуругу Жана-Клода Жункэра, у часе заўтрашняга саміту лідэраў Эўразьвязу наўрад ці ўдасца вырашыць пытаньне бюджэту.