БелаПАН атрымаў прэмію ў Нарвэгіі

AP Сёньня ў сталіцы Нарвэгіі Осла адбываецца прэзэнтацыя прэміі за свабоду слова ва Ўсходняй Эўропе, заснаванай нарвэскім фондам свабоды выказваньня і нямецкім фондам "Цайт".
Прэміяй агульным памерам 140 тысячаў эўра ўганараваныя агенцтва навінаў БелаПАН, газэта “Віцебскі курьер”, расейскія выданьні «Новое время» и «Чеченскае общество в Ингушетии», расейскі журналіст Сямён Навапрудзкі і грузінская штодзённая газэта “Резонасы”. У цырымоніі ўзяў удзел прэзыдэнт Нямеччыны Горст Кэлер.