Любоў Лунёва, Менск Прадстаўнікі апазыцыйных парытяў і рухаў сёньня а шостай вечара ладзяць ланцуг супраць перайменаваньня назваў цэнтральных вуліц Менску - праспэктаў Скарыны і Машэрава. Акцыя будзе праходзіць у розных месцах праспэкту Францішка Скарыны. У ёй прымуць удзел больш за 100 чалавек. Людзі будуць трымаць выявы Францішка Скарыны і Пятра Машэрава.
Прадстаўнікі Гарадзкой ўправы міліцыі папярэдзілі пікетоўцаў, што супраць іх будуць ужытыя меры адміністрацыйнага ўзьдзеяньня. Супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што ім надакучылі рэгулярныя выхады прадстаўнікоў апазыцыі ў цэтры сталіцы.
Акцыі ў абарону назваў праспэктаў Скарыны і Машэрава ад 10 траўня праводзяцца кожны панядзелак і аўторак. Нагадаем, указам Аляксандра Лукашэнкі прэспэкт Скарыны перайменаваны ў праспэкт Незалежнасьці, а праспэкт Машэрава ў праспэкт Пераможцаў.