ТЭГЕРАН. Прынамсі 8 чалавек загінулі і каля 30 былі параненыя ў выніку сэрыі выбухаў ў іранскім горадзе Ахваз – сталіцы правінцыі Хузэстан. Паводле дадзеных міністэрства ўнутраных справаў Ірану, чатыры выбухі адбыліся адначасова ў міністэрскіх будынках, перад офісам губэрнатара правінцыі і каля ўваходу ў офіс кіраўніка мясцовага радыё і тэлебачаньня. Адзін зь кіраўнікоў МУС Ірану Махамад Махатар заявіў:
(Махатар) “Дзьве бомбы былі закладзеныя ў прыбіральнях міністэрскіх будынкаў. Трэцяя выбухнула каля офісу губэрнатара. Усе тры будынкі месьцяцца ў цэнтры гораду. Чацьвёртая бомба выбухнула, калі адзін з супрацоўнікаў адчыніў дзьверы офісу кіраўніка мясцовага тэлебачаньня і радыё”
Улады Ірану лічаць, што замахі ўчынілі мясцовыя арабы, якія дамагаюцца незалежнасьці правінцыі Хузэстан ад Ірану.