Аляксандар Фядута, аўтар новай біяграфіі А. Лукашэнкі, прыме ўдзел у онлайн-канфэрэнцыі на сайце Радыё Свабода

RFE/RL 15 чэрвеня а 12-й гадзіне па менскім часе на вэбсайце svaboda.org адбудзецца інтэрнэт-канфэрэнцыя з Аляксандрам Фядутам, аўтарам палітычнай біяграфіі Аляксандра Лукашэнкі, якая днямі выйшла ў Маскве ў выдавецтве “Референдум”.
Свае пытаньні Аляксандру Фядуту вы можаце даслаць ужо цяпер, на старонцы форуму – svaboda.org/forum.