Італьянка Кантоні вярнулася на радзіму

РЫМ. Італьянскі вайсковы самалёт даставіў на радзіму вызваленую ў Аўганістане супрацоўніцу міжнароднай гуманітарнай арганізацыі “КЭА” Клемэнтыну Кантоні. 32-хгадовая Кантоні была вызваленая ўчора, пасьля таго як правяла 24 дні ў руках выкрадальнікаў.

Аўганскія ўлады заяўляюць, што выкрадальнікамі італьянкі былі крымінальнікі, а не ісламскія экстрэмісты.