Новыя факты генацыду ў Босьніі

БЯЛГРАД. Урад басьнійскіх сэрбаў упершыню прызнаў, што сэрбская паліцыя брала ўдзел ў забойстве 8 тысяч мусульманаў ў Срэбраніцы ў 1995 годзе. Факт удзелу сэрбскіх сілаў у вайне 1992-95 гадоў прызнаў міністар унутраных справаў ва ўрадзе басьнійскіх сэрбаў.

На нядаўна паказанай відэастужцы відаць, як сэрбскія вайскоўцы расстрэльваюць мусульманаў. Сёньня харвацка-мусульманская камісія ў пытаньнях зьніклых людзей паведаміла пра знаходжаньне яшчэ аднаго масавага пахаваньня. У агульнай магіле знаходзяцца 134 целы мусульманаў з Срэбраніцы. Сябра камісіі Мурат Гурціч удакладніў, што магіла была знойдзеная ў вёсцы Ліпле за 30 кілямэтраў ад Срэбраніцы. У сталіцы басьнійскіх сэрбаў Баня-Луцы зьявіліся плякаты пра тое, што ніякага генацыду ў Срэбраніцы не было.