Эўрапарлямэнт заклікае Карымава пакараць вінаватых у разьні

СТРАСБУР. Эўрапарлямэнт заклікаў Узбэкістан асудзіць вінаватых у сьмерці цывільных грамадзянаў у Андыжане і паўторна заклікаў дазволіць правесьці міжнароднае сьледзтва ў гэтай справе. Эўрадэпутаты выказалі глыбокае шкадаваньне з прычыны разьні ў Андыжане і запатрабавалі ад узбэцкіх уладаў спыніць перасьлед апанэнтаў, праваабаронцаў і незалежных журналістаў.