Казімер Яноўскі, Гомель Сёньня каля 17-й гадзіны ў Сьветлагорску быў затрыманы актывіст Гомельскага маладзёвага цэнтра “Гарт” Сяргей Сямёнаў.
Патрульныя міліцыянты затрымалі яго разам з кіроўцам легкавіка, заявіўшы, што паступіў ананімны званок пра магчымае набыцьцё імі наркотыкаў.
Аднак у пастарунку пасьля дагляду намесьнік начальніка райадзелу міліцыі, маёр Зыкун склаў пратакол пра распаўсюд ад імя незарэгістраванай арганізацыі альбо партыі друкаванай прадукцыі, бо ў сумцы спадара Сяменава былі налепкі “Трэці шлях”.
Міліцыянты сканфіскавалі таксама ў актывіста 100 даляраў ЗША і 100 эўра.
Дзеяньні міліцыянтаў Сяргей Сямёнаў зьбіраецца абскардзіць у пракуратуру і суд.