ЗША могуць замарозіць банкаўскія рахункі беларускіх урадоўцаў

Reuters Злучаныя Штаты разглядаюць магчымасьць замарожваньня банкаўскіх рахункоў некаторых прадстаўнікоў кіраўніцтва Беларусі, а таксама забарону на іх уезд у ЗША.
Пра гэта агенцтву Reuters паведаміў прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША, які папрасіў не называць ягонага імя. Паводле крыніцы Reuters, разглядаюцца таксама меры па абмежаваньні ўдзелу афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі ў міжнародных спартовых, культурных і палітычных мерапрыемствах.

Летась Злучаныя Штаты і Эўразьвяз ужо ўвялі візавыя забароны для шэрагу беларускіх чыноўнікаў.