У Іраку знойдзены комплекс бункераў паўстанцаў

БАГДАД. Амэрыканскія вайскоўцы кажуць, што знайшлі ў заходняй частцы Іраку комплекс бункераў паўстанцаў з кандыцыянэрамі, мабільнымі тэлефонамі, душамі і вялікай колькасьцю зброі зброі. Паводле марской пяхоты ЗША, памеры комплексу - каля 45 тысячаў квадратных мэтраў. У бункерах нікога не было. Комплекс знаходзіцца недалёка ад гораду Фалуджа, дзе супраціў асабліва моцны. Між тым прадстаўнік прэм’ер-міністра Іраку заявіў, што былому ірацкаму дыктатару Садаму Хусэйну будуць прад’яўленыя абвінавачаньні паводле 12 артыкулаў. Паводле ягоных словаў, працэс у справе Хусэйна пачнецца цягам двух бліжэйшых месяцаў, але дакладная дата пакуль невядомая.