Палестынскія выбары адкладзеныя

РАМАЛА. ЗАХОДНІ БЕРАГ. Палестынскі лідэр Махммуд Абас выдаў сёньня дэкрэт, паводле якога парлямэнцкія выбары, прызначаныя на 17 ліпеня парлямэнцкія выбары, адкладаюцца. Абас заявіў, што гэта робіцца з-за неабходнасьці вырашыць спрэчкі вакол выбарчага заканадаўства. Між тым групоўка “Хамас” лічыць, што перанос даты выбараў дазволіць Абасу узмацніць пазыцыі свайго ўласнага руху “Фатах” – канкурэнта “Хамасу”. Новая дата выбараў пакуль не вызначаная.