Улады Азэрэйджану маюць намер не дапусьціць да мітынгу апазыцыі

БАКУ: Улады Азэрбэйджану заявілі, што не дапусьцяць да заўтрашняга анты-урадавага мітынгу апазыцыі. Прадстаўнік ураду Эхсан Західаў сказаў, што апазыцыйныя партыі не атрымалі дазволу на правядзеньне акцыі, і што клімат супрацьстаяньня ў Баку– недапушчальны. Аднак кіраўнік апазыцыйнага Народнага Фронту Алі Кэрымлі заявіў, што мітынг на цэнтральным пляцы Баку адбудзецца, і што яго ўдзельнікі маюць на гэта канстытуцыйнае права. У мінулым месяцы ў часе падобнай акцыі дэманстранты ўступілі ў сутычкі з паліцыяй, а 75 чалавек былі затрыманыя.