Гэрхард Шродэр: ня трэба драматызаваць сытуацыю з Канстытуцыяй Эўразьвязу

БРУСЭЛЬ. Канцлер Нямеччыны Гэрхард Шродэр знаходзіцца сёньня ў Брусэлі, дзе ён правёў тэрміновыя перамовы з цяперашнім кіраўніком Эўразьвязу, прэм’ер-міністрам Люксэмбургу Жан-П’ерам Юнкэрам. Палітыкі абмеркавалі сытуацыю пасьля галасаваньня ў справе Эўрапейскай канстытуцыі ў Францыі і Нідэрляндах. Пасьля перамоваў Шродэр заклікаў не драматызаваць сытуацыю. Гэтае пытаньне будзе абмяркоўвацца таксама ў часе адмысловага саміту кіраўнікоў краінаў Эўразьвязу 16-17 чэрвеня.