Падатковая інспэкцыя спрабуе спагнаць з саюзу маладзёвых і дзіцячых аб’яднаньняў “Рада” 140 мільёнаў

Алег Грузьдзіловіч, Менск У Менскім гаспадарчым судзе пачаўся працэс паміж Беларускім саюзам маладзёвых і дзіцячых аб’яднаньняў “Рада” і падатковай інспэкцыяй Цэнтральнага раёну беларускай сталіцы. “Рада” патрабуе адмяніць спагнаньне падаткаў і штрафных санкцыяў зь міжнароднай дапамогі, якую арганізацыя атрымвала ад Эўразьвязу і ААН у 2002-2003 гадох.
Усяго прэтэнзіі падатковых чыноўнікаў вымяраюцца сумай 140 мільёнаў рублёў. Каб забраць гэтыя грошы, два2 месяцы таму ў офісе “Рады” была апісаная ўся маёмасьць. Між тым актывісты арганізацыі спасылаюцца на міжнародныя дамовы, паводле якіх падаткі з г. Зв. тэхнічнай дапамогі не спаганяюуцца.

На працэсе выступілі прадстаўнікі абодвух бакоў. Судовыя спрэчкі адкладзеныя, пакуль ня будуць далучаныя неабходныя дакумэнты.