Украіна падазрае Белгідрамэтцэнтар у пашырэньні чутак пра радыяцыю

Ганна Соусь, Менск Міністар надзвычайных сытуацый Украіны Давід Жванія зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру і Службу бясьпекі Ўкраіны з просьбай даць ацэнку сытуацыі, калі паведамленьне Беларускага гідрамэтцэнтру стала нагодай для распаўсюджаньня чутак аб небясьпечнай сытуацыі на Чарнобыльскай АЭС.
“Беларускі Рэспубліканскі гідрамэтцэнтар першы паведаміў, што з боку Ўкраіны ідзе вельмі цёплае паветра, і найверагодней, што гэта нейкія непаладкі на Чарнобыльскай станцыі, – сказаў Давід Жванія, – потым яны зрабілі папраўку, што гэта Ровенская АЭС і яны разьбіраюцца. Далей гэтую інфармацыю падхапілі ўсе астатнія,” – сказаў украінскі міністар.

У Рэспубліканскім гідрамэтцэнтры абураныя такімі абвінавачаньнямі і заяўляюць, што не падавалі такой інфармацыі.

Падрабязней.