Некалькі дзясяткаў чалавек паспрабавалі выйсьці на праспэкт з партрэтамі Скарыны

Любоў Лунёва, Менск На праспэкце Францішка Скарыны каля трыццаці чалавек спрабавалі сёньня зладзіць жывы ланцуг супраць перайменаваньня назвы прасьпекту.
Амонаўцы адразу ж, як толькі зьявіліся людзі з партрэтамі Францішка Скарыны, пачалі выціскаць іх з праспэкту Скарыны ў бок плошчы Незалежнасьці, а потым да стадыёну “Дынама”.

Многія мінакі выказвалі падтрымку апазыцыянэрам.

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў Радыё Свабода, што, нягледзячы на перасьлед, акцыі супраць перайменаваньня вуліцаў будуць адбывацца кожны панядзелак і аўторак.