БелаПАН "Сытуацыя вакол адзінай эўрапейскай Канстытуцыі не паўплывае на працу эўраструктураў у дачыненьні да Беларусі". Пра гэта заявіла сёньня Эма Ўдвін – прэсавая сакратарка камісара Эўразьвязу ў пытаньнях замежнай палітыкі.
Паводле спадарыні Ўдвін, "праца [зь Беларусьсю] будзе весьціся, як і раней".
Дэпутат Эўрапарлямэнту ад Латвіі Алдзіс Кушкіс таксама выказаў упэўненасьць, што "эўрапейскі канстытуцыйны крызыс" не паўплывае на дачыненьні паміж Эўразьвязам і Беларусьсю.
(Кушкіс: ) "Беларусь сёньня стаіць высока ў міжнародным парадку дня, і ніякія крызысы ня могуць адцягнуць увагу Эўразвьвязу ад падзеяў, што адбываюцца ў Беларусі".
Дэпутат Эўрапарлямэнту ад Польшчы Богдан Кліх таксама выказаў меркаваньне, што вынікі францускага галасаваньня па Эўрапейскай Канстытуцыі "ня змогуць дэстабілізаваць працу эўраструктураў у дачыненьні да Беларусі".
(Кліх: ) "Крызыс не пацягне наступстваў. Канстытуцыя рэгулюе толькі ўнутраныя працэсы краінаў Эўрапэйскага зьвязу".
Гл. таксама Вынікі францускага рэфэрэндуму камэнтуюць у Менску Guardian: "Тое што французы сказалі "не!" Эўропе – такі ж парадокс, як тое, калі б расейцы адмовіліся ад гарэлкі" Ці выкліча крызыс у Эўропе вынік францускага рэфэрэндуму?