Тэракт ў Інданэзіі - 22 чалавекі забітыя

ДЖАКАРТА. Прынамсі 22 чалавекі былі забітыя, а 40 параненыя калі дзьве бомбы выбухнулі на кірмашы на інданэзійскай выспе Сулавесі. Пакуль ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьць за гэты замах. Але ўлады не выключаюць, што тэракт гэта вынік абвастрэньня рэлігійных канфліктаў. Ад канца 90-х гадоў ў гэтым раёне ў сутычках паміж хрысьціянамі і мусульманамі загінулі больш за 2 тысячы чалавек.