Зьмены на вэбсайце Радыё Свабода

Уладзімер Каткоўскі, Прага Ад сёньняшняга дня на першай старонцы сайту беларускай службы Радыё Свабода svaboda.org адбыліся невялікія зьмены.
Цяпер навіны на першай старонцы аўтаматычна разьмяшчаюцца ў храналягічным парадку – апошнія навіны зьяўляюцца на самым версе, і вы можаце хутка пабачыць, што новага зьявілася на сайце.

Магчымасьць праглядаць матэрыялы паводле катэгорыяў і тэмаў таксама ня зьнікла. Каб вярнуцца ў гэты рэжым прагляду, проста націсьнеце на кнопку-лінк "Навіны паводле разьдзелаў".

Нагадаем і пра іншыя магчымасьці сайту:

• Архіў усіх матэрыялаў, міжнародных навінаў і перадачаў (У дадатак да старога архіву 1998-2004);

• Поўны Аўдыё-архіў (у фармаце Real Audio і Windows Media);

• Магчымасьць праглядаць апошнія навіны паводле месца падзеі: - Берасьцейская вобласьць - Віцебская вобласьць - Гарадзенская вобласьць - Гомельская вобласьць - Магілёўская вобласьць - Менская вобласьць - Горад Менск (або агульнабеларускія падзеі) - Літва - Польшча - Расея - Украіна - Эўропа / Эўрапейскі Зьвяз - Сьвет

• Магчымасьць праглядаць апошнія навіны паводле тэмы: - Адукацыя - Акцыі пратэсту, дэманстрацыі - Апытаньні Vox Populi - Беларусь – ЗША - Беларусь – Расея - Беларусь – Эўропа - Бізнэс, прадпрымальніцтва - Вайна з тэрарызмам - Выбары - Газ, паліва, энэргетыка - Грамадзтва - Здароўе, фітнэс - Кампутары і тэхналёгіі - Крымінал і здарэньні - Курапаты - Літаратура - Лукашэнка - Мастацтва і культура - Міжнародная прэса (агляды) - Мова - Музыка - Мэдыі - Палітыка - Правы чалавека - Прафсаюзы - Рэлігія - Спорт - Чарнобыль - Эканоміка

(Тэмы і месца падзеі можна выбраць са сьпісу ўнізе галоўнай старонкі – "Знайдзі артыкул паводле")

• Ёсьць RSS-стужка для навінаў і перадачаў зь Беларусі ды міжнародных навінаў.

Водгукі пра сайт можна дасылаць на адрас belarus@rferl.org.