Эгіпцяне сказалі "Так!" на рэфэрэндуме

КАІР. Учора пераважная большасьць грамадзянаў Эгіпту прагаласавала за ўвядзеньне прамых альтэрнатыўных прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле дадзеных МУС Эгіпту адпаведныя зьмены ў Канстытуцыі падтрымалі 83% удзельнікаў рэфэрэндуму. У ім бралі удзел 70% эгіпцянаў, што маюць права голасу. Апазыцыя назвала плебісцыт “фарсам”, паводле яе зьмены абмяжуюць правы незалежных кандыдатаў.