Вашынгтон: перамовы Буша і Абаса

ВАШЫНГТОН. У амэрыканскай сталіцы лідэр палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас вядзе перамовы з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. У часе перамоваў Абас мае намер прасіць аб эканамічнай і палітычнай падтрымцы Палестынскай аўтаноміі. Чакаецца, што бакі абмяркуюць пэрспэктывы мірнага ўрэгуляваньня ў рэгіёне пасьля выхаду Ізраілю з паласы Газы.