Міністар інфармацыі паабяцаў, што замежныя радыёстанцыі глушыць ня будуць

Ул. інф. “У Беларусі ня будуць глушыць радыёстанцыі, якія вяшчаюць ці будуць вяшчаць на тэрыторыю Беларусі з-за мяжы” – пра гэта заявіў міністар інфармацыі Беларусі Ўладзімер Русакевіч, камэнтуючы для агенцтва Інтэрфакс пляны Эўразьвязу стварыць сетку радыёстанцыяў, якія б вяшчалі на Беларусь.
Гэтая прапанова ўтрымліваецца ў праекце рэзалюцыі Эўрапарлямэнту, які будзе разгледжаны ў чэрвені.

“Мы ня будзем апускаць “жалезную заслону” ці ставіць “глушылкі”. Гэта ня наш мэтад. Адзінае, што мы будзем супрацьпастаўляць вонкаваму інфармацыйнаму ўзьдзеяньню – гэта аб’ектыўную інфармацыю пра Беларусь як унутры краіны, гэтак і за мяжой” – заявіў міністар Русакевіч.