Прэзыдэнцкія выбары ў Манголіі

УЛАН-БАТАР. Сёньня ў Манголіі адбываюцца прэзыдэнцкія выбары. за пасаду прэзыдэнта змагаюцца чацьвёра кандыдатаў. Апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што найбольш рэальныя шансы на перамогу мае былы прэм’ер-міністар Намбарын Энхбаяр. Ён узначальвае мангольскую народна-рэвалюцыйную партыю. Цяперашні прэзыдэнт Манголіі Нацагійн Багабандзі знаходзіцца на гэтай пасадзе ўжо два тэрміны і ня можа паводле канстытуцыі балятавацца яшчэ раз.