Антыамэрыканскія пратэсты ў трох гарадох Іраку

БАГДАД. Каля 6 тысяч прыхільнікаў шыіцкага лідэра Муктады ас-Садра правялі ў гарадох Насырыя, Нэджаф і Куфа акцыі пратэсту супраць прысутнасьці войскаў ЗША ў Іраку.

У Багдадзе сёньня 2 чалавекі загінулі, а 5 былі параненыя ў выніку выбуху замінаванага аўтамабіля.