Азэрбайджан: рэпрэсіі супраць апазыцыі

БАКУ. У Азэрбайджане працягваюцца арышты напярэдадні заплянаванай на суботу апазыцыйнай дэманстрацыі – учора затрыманыя і асуджаныя некалькі апазыцыянэраў.

Усяго за апошнія дні затрымана каля 40 чалавек. Нягледзячы на забарону ўладаў, апазыцыя мае намер правесьці заўтра акцыю пратэсту.