Ірак патрабуе ад Сырыі спыняць тэрарыстаў

АНКАРА. Прэм’ер-міністар Іраку Ібрагім аль-Джаафары запатрабаваў ад Сырыі эфэктыўнага процідзеяньня пранікненьню замежных ваеўнікоў у Ірак з сырыйскай тэрыторыі. З заклікам да сырыйскіх уладаў аль-Джаафары зьвярнуўся сёньня ў Анкары, дзе правёў перамовы з кіраўніцтвам Турэччыны. Сырыя – наступны пункт у паездцы ірацкага прэм’ера.