Кітай рэзка падвышае экспартныя тарыфы

ПЭКІН. Ад 1 чэрвеня Кітай на 400 % падвышае экспартныя тарыфы на шматлікія тэкстыльныя вырабы і вопратку з тэкстылю. Абмежаваньня тэкстыльнага экспарту з Кітаю дамагаліся ЗША і Эўразьвяз, чые вытворцы не вытрымліваюць канкурэнцыі з таннымі кітайскімі таварамі.