Амонаўцаў у Менску стане яшчэ больш

Інтэрфакс Колькасьць байцоў менскага АМАПу можа быць павялічаная – пра гэта паведаміў кіраўнік атраду палкоўнік Юры Падабед. Паводле яго, цяпер менскі АМАП налічвае 300 байцоў, і мяркуецца павялічыць яго колькасьць на 15-20%.
Паводле кіраўніка менскага АМАПу, гэтае злучэньне – самае малалікае ў параўнаньне са сталічнымі спэцатрадамі міліцыі ў іншых дзяржавах СНД.

Юры Падабед паведаміў таксама, што летась менскія амонаўцы забясьпечвалі парадак на тысячі шасьцісот масавых мерапрыемствах, у тым ліку на ста несанкцыянаванах масавых акцыях.

Варта нагадаць, што летась рашэньнем кіраўніцтва Эўразьвязу палкоўнік Падабед быў уключаны ў сьпіс з шасьці беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу. Падставаю візавай забароны стаў жорсткі разгон АМАПам акцыяў пратэсту ў Менску пасьля рэфэрэндуму 17 кастрычніка 2004 году.