ЗША разьмесьцяць свае войскі на трох базах у Баўгарыі

САФІЯ. Злучаныя штаты разьмесьцяць свае войскі на трох вайсковых базах у Баўгарыі - заявіў міністар абароны гэтай краіны Мікалай Свінараў. Ён не ўдакладніў, якія менавіта базы выкарыстаюць амэрыканскія вайскоўцы, адзначыўшы, што дэталёвы плян пакуль распрацоўваецца. У наступным тыдні ў Сафію прыляціць урадавая дэлегацыя ЗША.