Чарговы замах ў Іраку - 12 чалавек забітыя

БАГДАД. У Багдадзе чарговы выбух – 12 чалавек забітыя, а больш за 50 – параненыя. Паводле дадзеных амэрыканскіх вайскоўцаў, ад пачатку траўня штодня ў Іраку адбываецца каля 70 тэрарыстычных замахаў супраць паліцыянтаў і жаўнераў. Толькі ўчора ў Іраку былі забітыя больш за 70 чалавек, а цягам апошніх двух тыдняў – каля 400.