Старшыня Эўракамісіі Барозу: трэба падтрымаць дэмакратызацыю Беларусі

Ул.інф. “Я думаю, трэба падтрымліваць усе намаганьні, накіраваныя на дэмакратызацыю грамадзтваў Беларусі,” – заявіў 9 траўня Старшыня Эўракамісіі Жозэ Мануэл Барозу. Гэтую заяву ён зрабіў у эфіры радыёстанцыі “Эхо Москвы”.
“У рамках АБСЭ мы імкнемся аказваць канструктыўны ціск, каб падштурхнуць беларускае грамадзтва на шлях рэформаў,” – дадаў ён.

Кіраўнік Эўракамісіі пры гэтым падкрэсьліў, што ў імкненьні дэмакратызаваць Беларусь няма геапалітычнага разьліку. “Гэта тычыцца ўсіх эўрапейскіх краінаў, і справа ня ў тым, што гэта краіна знаходзіцца побач з Расеяй. Галоўнае – гэта вяршэнства дэмакратыі, каб людзі маглі вольна выказваць свае думкі,” – сказаў Старшыня Эўракамісіі Жозэ Мануэл Барозу.