Затрыманьні ў Горадні

Сяргей Астраўцоў, Горадня Пяць маладзёнаў затрымалі сёньня ўвечары гарадзенскія міліцыянты.
Моладзь раздавала ў горадзе ўлёткі з інфармацыяй аб шкоднасьці радыяцыі і з парадамі—як выводзіць з арганізму радыенукліды. Маладзёнаў завезьлі ў Ленінскі райаддзел міліцыі, забралі ў іх каля 30 улётак, а потым адпусьцілі.